15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінярскі і Рубцоў працягваюць галадоўку на Акрэсціна

3
Вінярскі і Рубцоў працягваюць галадоўку на Акрэсціна

Актывісты трымаюць галадоўку ў турме на Акрэсціна.

У турме на Акрэсціна ўтрымліваюць не менш за 12 зняволеных, у дачыненні да якіх, паводле інфармацыі праваабаронцаў, быў ужыты прэвентыўны арышт напярэдадні Чарнобыльскага шляху і Чэмпіянату свету па хакеі, перадае «Радыё Свабода».

Ёсць дакладныя звесткі, што двое з іх - каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і актывіст Юрый Рубцоў - абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту.

Калі пра каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага дзяжурны ізалятара паведаміў 30 красавіка, што зняволены з сухой галадоўкі, якую пачаў 22 красавіка, перайшоў на звычайную, то пра актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова дакладных звестак няма, якую галадоўку ён трымае - «сухую» або толькі не прымае ежу. На Акрэсціна гэтыя звесткі не далі, але пацвердзілі, што галадоўку Рубцоў працягвае.

«Не маю звестак. Ён нам нічога не паведамляў, ніякіх заяваў не рабіў. Проста адмаўляецца ад ежы, і ўсё», - заявілі ў турме на Акрэсціна.

Юрый Рубцоў, які на Чарнобыльскім шляху ў майцы з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь» і «Арыштуйце мяне. Я супраць Лукашэнкі», 28 красавіка быў асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. У той жа дзень у Савецкім судзе Менска асудзілі яшчэ 7 удзельнікаў шэсця, а таксама былога палітвязня Аляксандра Францкевіча, затрыманага 25 красавіка, - яму далі 25 сутак, як і Рубцову.

Максіма Вінярскага затрымалі 22 красавіка. Актывіст звязвае сваё затрыманне з імкненнем уладаў не дапусціць яго ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху», які прайшоў 26 красавіка. Існуе рэальная пагроза таго, што ўлады не абмяжуюцца гэтым пакараннем і, як ужо бывала, знойдуць спосаб падоўжыць яго знаходжанне ў турме, каб не дапусціць яго знаходжання ў Менску падчас Чэмпіянату свету па хакеі. Менавіта таму ён аб'явіў сухую галадоўку.

За апошні час Максім Вінярскі правёў у турме больш 300 сутак, што сур'ёзна паўплывала на стан яго здароўя. Падчас апошняга затрымання супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ад яго пакінуць Менск на час правядзення Чэмпіянату свету па хакеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках