15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія актывісты павіншавалі Мікалая Статкевіча

1

Актывісты арт-гурта «Партызан» павіншавалі з Днём нараджэння палітвязня Мікалая Статкевіча.

Плакаты з віншаваннем кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года былі расклееныя на рэкламных тумбах горада і інфармацыйных шчытах у Салігорску. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ўдзельнікі акцыі.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесі Міхалевіч і чальцы іхніх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ў варунках узмоцненага рэжыму. У 2012 годзе варункі адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія. Яго перавялі з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках