Партрэты ўкраінскай лётчыцы Саўчанкі з'явіліся ў Менску
2- 26.08.2014, 9:35
- 17,702
Яны былі расклееныя ў цэнтры горада і каля амбасады Расеі.
Плакаты з партрэтамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, а таксама кінарэжысёра Алега Сянцова былі распаўсюджаныя актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» напярэдадні сустрэчы, якая пройдзе ў Менску сёння. У іх таксама ўтрымліваецца кароткая інфармацыя аб закладніках Расеі.