Дэлегацыя ўрада ЗША сустрэлася з беларускімі актывістамі
2- 10.09.2014, 20:15
- 10,858
Міжміністэрская ўрадавая дэлегацыя ЗША закончыла свой афіцыйны візіт у Менск, які доўжыўся два з паловай дні.
У склад дэлегацыі ўваходзілі: Пэйдж Александеэр, намеснік Адміністратара Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці; Томас Мелія, намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША; Эвелін Фаркас, намеснік памочніка Міністра абароны.
«Мы разглядалі магчымасці пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галінах, якія маюць узаемную цікавасць. У нас адбыліся сустрэчы з беларускімі афіцыйнымі асобамі ў міністэрствах замежных спраў, абароны, эканомікі і адукацыі. Мы таксама сустракаліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дзелавых і прадпрымальніцкіх колаў, незалежных СМІ, праваабаронцамі, рэлігійнымі актывістамі, прадстаўнікамі дыпкорпусу, лідэрамі палітычнай апазіцыі і сваякамі палітвязняў. Падчас сустрэч мы падкрэслілі даўно выказаную ЗША заклапочанасць што да сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі нормамі ў Беларусі, захаванне якіх патрэбнае для бяспекі і росквіту Беларусі», - гаворыцца ў заяве кіраўніка дэлегацыі Пэйджа Аляксандэра, атрыманай рэдакцыяй charter97.org.
ЗША разлічваюць на працяг узаемадзеяння з Беларуссю для пашырэння двухбаковага дыялогу, у той жа час надаючы прыярытэтную ўвагу ўмацаванню дэмакратычных стандартаў і падтрымцы грамадзянскай супольнасці.
Фота: flickr.com