Выбарчы спіс «Бацькаўшчыны» ўзначаліць лётчыца Саўчанка
15- 14.09.2014, 14:38
- 15,539
Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка прапанавала дэлегатам з'езду партыі ўключыць пад нумарам адзін у выбарчы спіс лётчыцу Надзею Саўчанку.
«У першы раз за ўвесь час паходу на выбары я не іду нумарам адзін у спісе партыі «Бацькаўшчына». Я саступаю гэты нумар таму чалавеку, які не проста варты гэтага першага нумара. Гэта чалавек, які сёння з'яўляецца сімвалам барацьбы за Украіну ў свеце...Гэта чалавек, які, знаходзячыся ў турме, мае мужнасць прыходзіць на судовыя расправы...Першы нумар у нашым спісе - Надзея Саўчанка», - цытуе яе словы «Інтэрфакс-Украіна».
Другім нумарам у спісе стала Цімашэнка.
Нагадаем, украінская лётчыца Надзея Саўчанка трапіла ў палон да сепаратыстаў, пасля чаго апынулася ў СІЗА на тэрыторыі Расеі. Саўчанку абвінавацілі ў нібыта датычнасці да забойства журналістаў тэлеканала «Расея» ля Луганску.