15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: Беларусь павінна вызваліць усіх палітвязняў

11
Human Rights Watch: Беларусь павінна вызваліць усіх палітвязняў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звярнулася ў Раду ААН па правах чалавека.

Human Rights Watch унесла прапановы што да Беларусі ў рамках перыядычнага агляду, абавязковага для ўсіх краін, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізацыя адзначае, што за перыяд пасля папярэдняга агляду сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася, звяртаючы ўвагу на прэзідэнцкія выбары 2010 года і наступныя за імі рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірнага пратэсту і апазіцыйных актывістаў.

«Беларусь надалей выкарыстоўвае смяротнае пакаранне і жорстка абмяжоўвае свабоду слова і асацыяцый, у тым ліку праз пераслед і запалохванне журналістаў і абмежавальныя законы для недзяржаўных арганізацый», - падсумоўвае Human Rights Watch.

Праваабаронцы прапануюць прыняць наступныя патрабаванні да ўладаў Беларусі:

- Устанавіць неадкладны мараторый на смяротнае пакаранне з перспектывай яе поўнага скасавання; працягнуць пазітыўныя крокі ў кірунку рэформы, зробленыя стварэннем парламенцкай рабочай групы ў смяротным пакаранні ў 2012 годзе;

- Цяпер жа і безумоўна вызваліць Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава, Ігара Аліневіча, Васіля Парфянкова, Арцёма Пракапенку, Мікалая Статкевіча і ўсіх іншых палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў, якіх асудзілі выключна ў адплату за выказванне імі сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, і забяспечыць іх поўную рэабілітацыю; зняць абмежаванні на перамяшчэнне і іншыя абмежаванні, накладзеныя на палітычных зняволеных, якія былі памілаваныя;

- Забяспечыць выкананне Беларуссю ўсіх палажэнняў Дэкларацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб праваабаронцах і пакласці канец усім формам пераследу праваабаронцаў, уключаючы адвольныя затрыманні і іншыя акты помсты супраць праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці;

- Забяспечыць абсалютную забарону катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання і прывесці ўмовы ўтрымання пад вартай у месцах пазбаўлення волі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі;

- Адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, які накладае крымінальнае пакаранне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі;

- Унесці далейшыя папраўкі ў закон «Аб грамадскіх аб'яднаннях» і ў іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць працу НДА, каб гарантаваць, што яны не будуць празмерна абмяжоўваць свабоду аб'яднанняў; спрасціць адміністрацыйны працэс рэгістрацыі НДА, і звесці да мінімуму абавязацельствы аб справаздачнасці перад уладамі; дазволіць айчынным недзяржаўным арганізацыям рэгістравацца і функцыянаваць без неапраўданага ўмяшання;

- Унесці змены ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, якія забяспечаць, у прыватнасці, што любыя санкцыі за парушэнні арганізацыі масавых мерапрыемстваў будуць з'яўляцца сувымернымі і не будуць ствараць неабгрунтаваных перашкод для свабоды сходаў;

- Дазволіць бесперашкодны доступ у Беларусь для міжнародных назіральнікаў па правах чалавека, у тым ліку Спецыяльнага дакладчыка ААН у пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, і іншых уладальнікаў мандатаў спецыяльных працэдур;

- Ратыфікаваць і ажыццяўляць Рымскі статут у нацыянальным заканадаўстве, у тым ліку шляхам уключэння палажэнняў аб аператыўным і поўным супрацоўніцтве з Міжнародным крымінальным судом і пра расследаванне і судовым пераследзе генацыду, злачынстваў супраць чалавечнасці і вайсковых злачынстваў у сваіх нацыянальных судах у адпаведнасці з міжнародным правам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках