З'явіліся паштоўкі ў гонар юбілею перамогі пад Оршай
3- 5.09.2014, 14:02
- 8,816
У сядзібе БНФ з'явіўся новы наклад паштовак да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня.
Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе БНФ.
«Гэтай паштоўкай можна падтрымаць аднаго з заснавальнікаў «Беларускага згуртавання вайскоўцаў» Мікалая Статкевіча, а таксама дэсантніка Эдуарда Лобава.
Павіншаваць палітвязняў можна, напісаўшы на наступныя адрасы:
Эдуард Лобаў, 225295 Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія №22,
Мікалай Статкевіч, 212011 г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4», - адзначылі там.