Фотафакт: Удзельнік Марша адзінства ў Парыжы
6- 11.01.2015, 19:34
- 40,444
Адзін з удзельнікаў сённяшняй акцыі ў сталіцы Францыі прывабіў асаблівую ўвагу журналістаў.
Гаворка ідзе пра маленькага хлопчыка, мабыць, арабскага паходжання, які ўзяў удзел у Маршы адзінства. За пасам у яго былі дзясяткі алоўкаў, што за апошнія дні сталі сімвалам свабоды слова і салідарнасці з рэдакцыяй выдання Charlie Hebdo.
Нагадаем, сёння ў Парыжы праходзіць Марш адзінства - шматтысячная акцыя супраць тэрарызму. У ёй бяруць удзел лідэры шмат якіх краін ЕЗ.