15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія тавары могуць знікнуць з прылаўкаў беларускіх крамаў?

6
Якія тавары могуць знікнуць з прылаўкаў беларускіх крамаў?

Ратуючы рубель, улады забіваюць прыватны бізнэс.

З мінулага тыдня фактычна адпусціўшы курс рубля ў вольнае плаванне, яны «забыліся» скасаваць антыінфляцыйную пастанову «Аб некаторых пытаннях спажывецкага рынку».

Чаму ўлады не скасоўваюць пастанову аб кантролі над коштамі?

Неадназначны дакумент, адным з галоўных аўтараў якога называюць Аляксандра Забароўскага - дарадца былога прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, а цяпер першага намесніка міністра эканомікі, быў прыняты ў адным пакеце з увядзеннем 30% падатку на валютныя аперацыі і тут жа выклікаў ажыятаж у беларускіх крамах, піша «Заўтра тваёй краіны».

Пастанова прымалася «ў мэтах недапушчэння росту рознічных коштаў і забеспячэння спажывецкага рынку шырокім асартыментам». Усім міністэрствам і ведамствам пад персанальную адказнасць іх кіраўнікоў прадпісвалася не дапускаць росту коштаў на тавары і кантраляваць наяўнасць асартыменту, ужываючы меры аж да закрыцця гандлёвых устаноў, чым сёння займаецца Мінгандлю. Адначасова Мінэканомікі ўвяло мараторый на павышэнне тарыфаў на паслугі і тавары манапалістаў і алігапалістаў.

Уладам удалося забяспечыць кантроль над коштамі, але гэта было зроблена ў першую чаргу за кошт прыватнага бізнэсу, які ў выніку трапіў на пачатку года ў вельмі няпростую сітуацыю. Паводле ацэнак некаторых прадстаўнікоў, становішча спраў цяпер горшае, чым гэта было пры правядзенні аднаразовай дэвальвацыі ў пачатку 2011 года.

Не кажучы ўжо пра рэальныя страты, якія панеслі і нясуць цяпер беларускія прадпрымальнікі праз скачок курсу, пры дзеючай пастанове аб кантролі коштаў яны не могуць перагледзець палітыку і бюджэты на гэты год. Адно са следстваў - імкліва бадай што пусцеючыя паліцы крам, якія прадаюць тавары працяглага карыстання. Пры гэтым праблемы паўсталі не толькі ў імпарцёраў, але і ў экспарцёраў.

Чаго хочуць дасягнуць улады, працягваючы дырэктыўна ўмешвацца ў працэс коштаўтварэння?

Стрымаць інфляцыю? Дзесяць дзён напярэдадні Новага года, цягам якіх дзейнічала антыінфляцыйная пастанова, напэўна, дапамагла на 0,3 знізіць інфляцыю ў параўнанні з 2013 годам. Але ў любым выпадку бізнэс павінен будзе цяпер павялічваць выдаткі на куплю імпартных тавараў, сыравіну і матэрыялаў.

Дачакацца стабілізацыі на расейскім рынку, які стаў галоўнай крыніцай праблем? Але мяркуючы па ўсім, стабілізацыі варта чакаць толькі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, якія, як вядома, адбудуцца ў 2018 годзе.

Паводле інфармацыі крыніц «Заўтра тваёй краіны», дакумент у стадыі яго прыняцця вельмі неахвотна ўзгадняўся і дзіўна, што яго не скасавалі адразу ж, калі неабходнасць у ім аб'ектыўна адпала.

Напярэдадні Новага года збор на куплю валюты, у адзіным пакеце з якім была прынятая і пастанова аб кантролі над коштамі, паменшыўся да 20%. 5 студзеня - да 10%. 8 студзеня збор на куплю валюты зніжаны да 0% (фактычна скасаваны).

Стрымліваць рост коштаў адміністрацыйнымі метадамі дзяржава мела намер да 1 лютага. Незалежныя аналітыкі прагназуюць, што гэта можа прывесці да дэфіцыту па асобных таварных пазіцыях.

«Вельмі хутка падаражэе імпартная прадукцыя на велічыню дэвальвацыі, услед за ёй падаражэе айчынная прадукцыя, вырабленая на аснове імпартнай сыравіны. Рост коштаў на спажывецкім рынку Беларусі непазбежны», - такі прагноз фінансавага аналітыка афіцыйнага партнёра Альпары ў Менску Вадзіма Іосуба у інтэрв'ю «ЕўраБеларусі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках