Даляр «падскочыў» яшчэ на 250 рублёў
30- 12.01.2015, 11:57
- 37,333
Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра працягнуў расці - з 14 060 да 14 310 рублёў.
Цяпер курс продажу даляра ў абменніках абмежаваны лічбай 14 596 рублёў, піша «Наша Нiва».
Назваць цяперашні курс рынкавым складана, бо ў абменніках па-ранейшаму назіраецца недахоп валюты.
За апошні месяц курс даляра вырас больш чым на 30%.
Курс еўра дасягнуў 16 960 рублёў, павялічыўшыся на 390 рублёў, а расейскі рубель апусціўся з 231,5 да 228.