15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўскі прынц: Кошт нафты больш ніколі не вернецца да $100 за барэль

41
Саудаўскі прынц: Кошт нафты больш ніколі не вернецца да $100 за барэль

Кошты нафты ніколі не вернуцца да ўзроўню $100 за барэль.

Пра гэта сказаў USA Today саудаўскі інвестар прынц Аль-Валід ібн Талал, пішуць "Ведамасці".

Ён уважае за разумную і хітрую пастанову Саудаўскай Аравіі не скарачаць здабычу, інакш скарочаныя аб'ёмы папоўнілі б іншыя краіны, а Эр-Рыяд меў бы ўжо дзве праблемы - і зніжэнне здабычы, і нізкія кошты.

Таксама ён адзначыў празмернасць нафты на рынку пры слабым попыце. Гэта і выклікала падзенне коштаў, і гэта не звышскладаная загадка, адзначыў ён. Аднак, са слоў прынца, такое імклівае зніжэнне коштаў - на 50% - заспела ўсіх знянацку.

"Калі пастаўкі нафты застануцца ранейшымі, а попыт нізкім, варта чакаць далейшага зніжэння коштаў. Калі частка паставак сыдзе з рынку, а попыт крыху вырасце, кошты могуць пачаць расці, - заявіў Аль-Валід ібн Талал. - Аднак я ўпэўнены, цэны ніколі больш не вярнуцца да $100. Яшчэ год таму я казаў, што гэты кошт штучны і некарэктны".

Адзначым, ф'ючэрсы нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 11 гадзін паводле менскага часу ў панядзелак знізіліся ў цане на $1,29 (2,57%) да $48,82 за барэль. Цана ф'ючэрса нафты WTI на люты на электронных таргах Нью-Йоркскай таварнай біржы (NYMEX) паменшылася да гэтага часу на $1,04 (2,15%) да $47,32 за барэль.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках