16 лiстапада 2024, Субота, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Пуцін саступае ў бітве за абмежаванне электронных СМІ

7
Newsweek: Пуцін саступае ў бітве за абмежаванне электронных СМІ

Многія расейскія журналісты стварылі незалежныя мультымедыйныя сайты, у Расеі і за мяжой.

"Многія расейскія журналісты сталі экспертамі у чорным гумары. Ім даводзіцца гэта рабіць, калі адной з іх мэт з'яўляецца захаваць розум. Адзін карэспандэнт дзяржаўнай расейскай газеты пажартаваў у прыватнай гутарцы з сябрамі, што ім трэба будзе надрапаць "сапраўдную гісторыю "малаком паміж чарнільных радкоў так, як перапраўляў у Расею падпольныя пасланні ад выгнаннікаў у царскія часы будучы бацька бальшавіцкай рэвалюцыі Уладзімір Ленін", - піша Ганна Нямцова ў артыкуле для Newsweek (пераклад - InoPressa).

"Гэта нядзіўна. Большасць журналістаў у Расеі жывуць у страху, што ўлады звольняць рэдактара ці карэспандэнта за публікацыю чаго-небудзь крытычнага", - заўважае Нямцова. Для "Русской планеты", якая асвятляла рэгіянальныя навіны, гэты дзень надышоў 27 лістапада, калі яе галоўны інвестар звольніў галоўнага рэдактара Паўла Пранікава пасля публікацыі рэпартажу пра выкраданні татараў у анексаваным Расеяй Крыме, нагадвае яна.

"Многія журналісты стварылі незалежныя мультымедыйныя сайты, як у Расеі, так і за мяжой. Узніклі блогі з ананімнымі спонсарамі", - гаворыцца ў артыкуле.

"Калі Крэмль закрые пяць СМІ, то дзесяць з'явяцца онлайн", - кажа журналіст Цімур Алеўскі, што асвятляе вайну ва Украіне на тэлеканале "Дождь".

Ганна Нямцова таксама згадвае шэраг іншых незалежных онлайн-праектаў, такіх як Kashin.guru Алега Кашына, "Медиазона" Надзеі Талаконікавай і Марыі Алёхінай і "Груз-200" Алены Васільевай.

"Выпадак з онлайн-выданнем Lenta.ru паказальны", - адзначае журналістка. У сакавіку мінулага года Іван Калпакоў апынуўся сярод 78 журналістаў, якія звольніліся пасля таго, як званок ад інвестара, блізкага да Крамля, прывёў да звальнення галоўнага рэдактара Галіны Цімчанка. "Я проста не мог дыхаць у гэтай задушлівай атмасферы", - кажа Калпакоў у сваім новым офісе ў Рызе, дзе ён, Цімчанка і недзе дваццаць іншых журналістаў, добраахвотных выгнаннікаў з Масквы, запусцілі свой новы праект, "Медуза".

Мінулым летам расейскі парламент увёў закон, які абавязвае аўтараў блогаў, лік чытачоў якіх перавышае 3 тыс., рэгістравацца, нагадвае Нямцова. Гэта было не вельмі эфектыўна, на думку дэпутата Дзярждумы Роберта Шлегеля, які падтрымлівае палітыку абмежавання антыпуцінскіх СМІ. "У медузы толькі адрастаюць новыя галовы", - кажа ён.

"Настолькі публічная страта працы можа прывесці да лепшага", - адзначае Нямцова. У тую ноч, калі Пранікава звольнілі з "Русской планеты", пяць ягоных калег звольніліся з салідарнасці, піша аўтар артыкула. Праз некалькі гадзін "Открытая Россия", сайт навін, запушчаны Міхаілам Хадаркоўскім, апублікаваў паведамленне ў Twitter: "Хлопцы, дасылайце рэзюмэ".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках