Баевікі ўжылі газ у будынку данецкага аэрапорта
24- 16.01.2015, 18:55
- 43,266
Які менавіта від газу, пакуль невядома.
Баевікі "ДНР" ужылі газ у новым тэрмінале аэрапорта Данецка. Пра гэта ТСН.uа паведаміў адзін з "кібаргаў" 93-яй брыгады ўзброеных сіл. Паводле ягоных слоў, вайскоўцы прадаўжаюць утрымліваць свае пазіцыі. "Пусцілі газ. Стаім", - паведаміў ён.
Які менавіта від газу, пакуль невядома.
Як вядома, сёння раніцай баевікі прадаўжаюць штурм аэрапорта. Сярод абаронцаў ёсць параненыя.
Нагадаем, штурм аэрапорта доўжыцца з 13 студзеня. Баевікі знішчылі дыспетчарскую вышку да трэцяга паверху. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ў зону АТА адпраўляюцца дадатковыя падраздзяленні для абароны аэрапорта.
Фота: AP