15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Рабіновіч: Кіраўніцтва Расеі - злодзеі касмічнага маштабу

18
Слава Рабіновіч: Кіраўніцтва Расеі - злодзеі касмічнага маштабу

Расейскі народ абраў і трывае блізкую яму па характары злачынна-агрэсіўную і злачынна-безадказную ўладу.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша вядомы эканаміст і банкір Слава Рабіновіч.

«Здзяйсняючы жахлівыя эканамічныя, фінансавыя і палітычныя злачынствы з пачатку 2000-х, парушаючы Канстытуцыю РФ, развальваючы ўсе інстытуты расейскай пост-савецкай дзяржаўнасці, улада знайшла лагічны вянок сваёй сумнеўнай славы Герастрата ў 2014 годзе, здзяйсняючы міжнародныя і вайсковыя злачынствы касмічнага, з пункту гледжання еўрапейскага ўкладу, маштабу, - піша ён. - Вынік - Расея стала краінай-выгнанніцай, якую выгналі з G-7 і G-20, трапіла пад санкцыі, таксічная для ўсіх інвестараў (у тым ліку расейскіх). Фінансавы калапс у працэсе, на чарзе разгар эканамічнага калапсу».

На думку эканаміста, улады Расеі не збіраюцца змагацца з крызісам у краіне.

«Чым занятае кіраўніцтва краіны? Злачынна-безадказна: нічым, - піша ён. - Крызіс? Які крызіс? Так, будзе цяжка пару гадоў. Пачакаем. У РФ няма міжнародна-прызнаных межаў? Напляваць. Трэба плаціць $52 млрд па пазове ЮКАСа? Ігнаруем. Будуць пазовы ад Украіны? Адключым газ, і будзем ігнараваць.

Рубель распалавініўся? Нічога, бюджэт рублямі напоўніўся. Санкцыі? Нічога, яны ўсім невыгодныя, іх хутка скасуюць. Акцыі ўпалі? Нічога, адрастуць. Запазычанасці кампаніям няма чым аддаваць? А не трэба было іх браць. Будзе банкаўскі калапс усёй сістэмы? Нічога, у 2008 неяк выжылі, і цяпер выжывем, на злосць панікёрам, тыпу Рабіновіча. Калапс усёй расейскай эканомікі? Не кажыце глупства, не дачакаецеся».

Банкір называе прычыны такіх паводзінаў кіраўніцтва краіны.

«Яны злодзеі касмічнага маштабу, бо, у адрозненне ад «ватовак», яны амаль усе мультымільярдэры, і ўжо сапраўды ўсё мільярдэры, прычым даляравыя, і не пры дапамозе заробленых, а пры дапамозе скрадзеных грошай. Але пры гэтым інстынкту самазахавання - нуль. Злачынна-агрэсіўныя і злачынна-безадказныя эканамічныя, фінансавыя, палітычныя і юрыдычныя дэгенераты», - піша ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках