15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі праклалі «дарогу жыцця» ў Данецкі аэрапорт

44

Адзін з самых жорсткіх баёў за апошнія месяцы адбыўся ўчора каля данецкага аэрапорта.

Украінскія дэсантнікі пры падтрымцы добраахвотніцкіх батальёнаў пракладалі «дарогу жыцця» да аэрадрома з некалькіх кірункаў, паведамляе ТСН.

Дзесяць украінскіх танкаў Т-64 пад агнём варожых «Градаў» прарываліся да аэранавігацыйнай вежы, а адтуль - у манастыр, дзе заселі сепаратысты. Манеўры бронемашын падтрымлівалі мінамёты. Дэсантнікаў прыкрывалі групоўкі з Пяскоў. У баі ўжывалася ўсё, што толькі ёсць у байцоў і што можа страляць. У раён дамоў-блізнят у Данецку сепаратысты падцягнулі некалькі «Градаў». Яны хацелі выпаліць зямлю вакол аэрапорта - знішчыць украінскіх дэсантнікаў.

Байцы «Правага сектара», ужо нават не хаваючыся, выкацілі на адкрытае поле сваю адзіную цэлую «рапіру». Часу на маскіроўку не было, білі прамой наводкай, галоўнае - паспець. Артылерыя баевікоў пачала працаваць з боку Макееўкі. Снарады клаліся густа, але не вельмі дакладна.

Нагадаем, на працягу апошніх дзён баевікі ўшчыльную наблізіліся да пазіцый украінскіх сілавікоў у аэрапорце Данецка. Пазней тэрарысты некалькі разоў заяўлялі, што яны нібыта «зачысцілі» тэрмінал аэрапорта, у якім былі заблакаваныя байцы. Аднак прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў пацвердзілі, што баі за тэрмінал аэрапорта прадаўжаюцца і абверглі інфармацыю сепаратыстаў, што тыя ўзялі яго пад кантроль.

Раней ужо неаднаразова паведамлялася аб тым, што беларусы таксама прымаюць удзел у баях супраць тэрарыстаў.

Украінскія байцы ўтрымліваюць пазіцыі ў стратэгічным пункце пад захопленым тэрарыстамі Данецкам ужо некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках