Нідэрланды прапануюць пазбавіць Расею паўнамоцтваў у ПАРЕ
11- 19.01.2015, 8:43
- 19,983
Пытанне аб пазбаўленні Расеі паўнамоцтваў будзе разгледжанае на першым пасяджэнні зімовай сесіі.
Парламентарыі ад Нідэрландаў ініцыююць пазбаўленне расейскай дэлегацыі паўнамоцтваў у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на крыніцы ў расейскай дэлегацыі.
Адзначаецца, што рэзалюцыя, падрыхтаваная нідэрландскімі парламентарыямі, можа быць разгледжаная ў першы дзень пасяджэння зімовай сесіі АБСЕ.
Раней шэраг сябраў расейскай дэлегацыі страцілі частку паўнамоцтваў у красавіку 2014 года праз прапановы адмовіцца ад Крыма і спыніць дапамогу баявікам на ўсходзе Украіны.
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ан Брасэр уважае, што ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка і іншыя грамадзяне Украіны, якіх незаконна ўтрымлівае РФ, павінны быць вызваленыя.