Кошт нафты Brent зноў падае
2- 19.01.2015, 9:29
- 15,381
Кошты нафты нязначна панізіліся. Прычым нафта WTI патаннела больш, чым элітная Brent.
На 08:20 паводле Менску кошт нафты маркі Brent на Лонданскай біржы складае $49,85. Нафта WTI таргуецца за $48,75 за барэль, піша gordonua.com.
Спецыялісты Bank of America Merrill Lynch не выключаюць, што да канца першага квартала 2015 кошты нафты Brent могуць апусціцца да $31 за барэль. На думку аналітыкаў банка, кошты будуць падаць праз вялікія запасы нафты.