«Газпрам» можа ліквідаваць прадстаўніцтва ў Менску
40- 19.01.2015, 10:57
- 33,977
Рада дырэктараў ААТ «Газпрам» 29 студзеня плануе разгледзець пытанне аб ліквідацыі прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі. Прадстаўніцтва знаходзіцца ў Менску, паведамляе ТАСС.
У Менску ў «Газпрама» таксама знаходзіцца даччыная кампанія «Газпрам трансгаз Беларусь». Кампанія забяспечвае газазабеспячэнне спажыўцоў Рэспублікі Беларусь. Па магістральных трубаправодах, якія праходзяць па тэрыторыі рэспублікі, ажыццяўляюцца транзітныя пастаўкі расейскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць Расеі, Літву, Украіну, Польшчу.
Газатранспартная сістэма Беларусі, эксплуатаваная ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», уключае ў сябе больш за 7870 км газаправодаў, 13 кампрэсарных станцый (КС), тры падземныя сховішчы газу (ПСГ), 224 газаразмеркавальныя станцыі (ГРС), 27 аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый, сем газавымяральных станцый.