15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра на таргах сёння - 14830 рублёў

9
Курс даляра на таргах сёння - 14830 рублёў

На таргах БВФБ у Менску 20 студзеня даляр патаннеў на 20 рублёў да 14830 рублёў.

Курс расейскага рубля застаўся на ранейшым узроўні - 228,5 бел. руб., піша «Наша Нiва».

Еўра патаннеў на 30 рублёў да 17 170 рублёў.

Нагадаем, што максімальны рост даляра быў на таргах 14 студзеня, калі курс амерыканскай валюты вырас да 15 010 рублёў. Потым даляр зноў апусціўся за планку ў 15 000.

За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль няма. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках