Нацбанк павялічыць стаўку рэфінансавання
5- 20.01.2015, 19:58
- 22,385
Нацыянальны банк Беларусі не выключае павелічэння стаўкі рэфінансавання ў выпадку паскарэння інфляцыі.
Пра гэта паведамляе «Інтерфакс» са спасылкай на прэс-службу НББ.
«Дынаміка стаўкі рэфінансавання цягам года будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, у першую чаргу - у знешнім гандлі і на валютным рынку, ад узроўню інфляцыі», - адзначана ў паведамленні рэгулятара.
«Безумоўна, пры замацаванні станоўчых тэндэнцый стаўка рэфінансавання і, адпаведна, узровень працэнтных ставак у эканоміцы будуць зніжацца», - адзначаецца ў паведамленні.
Разам з тым, гаворыцца там, у выпадку паскарэння інфляцыі ў параўнанні з чаканым узроўнем магчымае далейшае павышэнне стаўкі рэфінансавання.