15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не давярае беларускім «фанцікам»

45
Ярмошына не давярае беларускім «фанцікам»

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына захоўвае зберажэнні ў валюце.

Усе даходы ў беларускіх рублях яна марнуе на жыццё. Пра гэта кіраўнік ЦВК распавяла 21 студзеня падчас інтэрв'ю ў жывым эфіры TUT.BY-ТВ.

- У мяне ёсць невялікі валютны рахунак. Што ж тычыцца рублёвых сродкаў, то яны ў мяне разыходзяцца, - сказала Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карыстальніка, у якой валюце яна захоўвае свае зберажэнні.

Таксама старшыня ЦВК паведаміла, што не ўважае сябе азартным чалавекам і не гуляе ў латарэі.

- Не гуляю, таму што ніколі нічога не выйграю. У маладосці нам усім навязвалі латарэйныя білеты, пачынаючы, напэўна, са школьнага ўзросту. Максімум, можа быць, рубель я і выйграла. Я мяркую, што ў жыцці заўсёды ёсць пэўны парог шанцавання: табе ў чымсьці шанцуе, а ў чымсьці не. Мне і так у многіх рэчах пашэнціла.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках