Даля Грыбаўскайтэ: Мы сведкі адкрытай агрэсіі і велізарнай хлусні
15- 22.01.2015, 14:41
- 22,063
Факты пацвярджаюць, што Расея непасрэдна ўдзельнічае ў ваеннай аперацыі ва ўсходняй Украіне.
Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ журналістам у час форуму ў Давосе, піша ru.DELFI.lt.
"Гэта адкрытая тэрытарыяльная агрэсія, якая праводзіцца не нейкімі тэрарыстамі-сепаратыстамі, а самой Расеяй таму, што ні сепаратысты, ні нейкія іншыя людзі не могуць валодаць такой зброяй. Яе не купіць на рынку ці на вуліцы, яна вельмі спецыфічная, яна можа пастаўляцца толькі вялікай дзяржавай, - падкрэсліла яна. - Тым больш, што ёсць прамыя доказы таго, што не толькі зброя, але і само войска (Расеі), яе падраздзяленні задзейнічаныя".
З яе слоў, прадстаўнікі Расеі адкрыта хлусяць пра сітуацыю ва Украіне.
"Мы на самай справе бачым велізарную дэманстрацыю хлусні, калі кажуць адно, а робяць зусім супрацьлеглае, калі абвінавачваюць адзін бок, а высвятляецца, што абавязацельствы не выконвае іншы (бок)", - сказала прэзідэнт Літвы.
Грыбаўскайтэ адзначыла, што абмеркавала з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сітуацыю ва Украіне і падрыхтоўку да сустрэчы краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" ў Латвіі ў траўні.
Як вядома, раней Грыбаўскайтэ абвінаваціла расейскі газавы канцэрн "Газпром" у правядзенні палітычнага ціску.