16 лiстапада 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў - Лукашэнку: Сітуацыя няпростая

36
Кабякоў - Лукашэнку: Сітуацыя няпростая

Прэм'ер-міністр далажыў дыктатару аб эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу Андрэя Кабякова на неабходнасць адыходу ад кабінетнага стылю працы і канцэнтрацыі на матэрыяльнай вытворчасці і нарошчвання экспарту, піша БелТА. "Вакол гэтага мы будзем будаваць усю працу", - падкрэсліў дыктатар.

Ён таксама адзначыў, што мае намер захаваць такую форму працы, калі на яго ўзроўні разглядаецца 2-3 вострых праблемных эканамічных пытанняў.

Прэм'ер-міністр далажыў аб папярэдніх выніках работы эканомікі ў 2014 годзе. Так, з ягоных слоў, тэмп росту ВУП склаў 101,6%. Ён са шкадаваннем заўважыў, што гэта менш пазначанага прагнозам (103,3%), аднак некалькі вышэй, чым у суседзяў.

"Агулам сітуацыя няпростая, і тэмпы росту эканомікі, якія склаліся, не маглі б нас задавальняць, калі б не тая сітуацыя, якая складваецца цяпер на замежных рынках", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што ў Беларусі выкананы прагноз па сальда замежнаэканамічнай дзейнасці. Пры прагнозе ў 0,1% ад ВУП папярэдне сальда складае блізу $600 млн па метадалогіі плацёжнага балансу Нацбанку.

Са слоў прэм'ер-міністра, 6 рэгіёнаў краіны, за выключэннем Магілёўскай вобласці, прадэманстравалі рост валавога рэгіянальнага прадукту. Пры гэтым Віцебская, Гарадзенская і Менская вобласці выканалі прагнозныя паказчыкі.

Ёсць пэўны рост і прамысловай вытворчасці - на 1,9%. Як адзначыў кіраўнік урада, шмат у чым гэта звязана з актывізацыяй работы калійнай вытворчасці, апрацоўчай прамысловасці, а таксама дзякуючы прынятым мерам у дыверсіфікацыі паставак на замежныя рынкі. У пэўнай частцы назіраецца павелічэнне паставак на ўнутраны рынак - тэмп росту 100,4%.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што адчувальны эфект далі тыя галіны, у якіх была праведзеная мадэрнізацыя, прынамсі, дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая галіна, хімічная прамысловасць.

Што тычыцца складскіх запасаў, то паводле вынікаў года яны склалі 75,8% ад аб'ёму прамысловай вытворчасці, што вышэй, чым запланавана. Тым не менш на пачатак года складскія запасы гатовай прадукцыі зніжаныя на $1,3 млрд, што, на думку прэм'ер-міністра, таксама з'яўляецца некаторым вынікам.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках