Меркель не бачыць прычын скасоўваць санкцыі супраць Расеі
5- 22.01.2015, 18:22
- 10,504
Прыярытэтам для ЕЗ з'яўляецца аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны: спачатку Данецк і Луганск, затым - Крым.
Скасоўваць еўрапейскія санкцыі супраць Расеі няма сэнсу, пакуль Масква не ліквідуе іх прычыны, сказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, піша zn.ua.
"Гэтага пакуль не адбылося", - сказала яна на форуме ў Давосе.
Меркель заявіла, што Расея парушыла пасляваенны мірны парадак у Еўропе, анексаваўшы Крым.
"Нашая мэта - тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, якую трэба аднавіць. Мы не забываем і пра Крым, але Данецк і Луганск - гэта першы прыярытэт", - сказала Меркель.
"Спачатку трэба забяспечыць стабільнасць, а далей у больш шырокіх рамках разгледзець магчымасці супрацоўніцтва ў эканамічнай зоне, якая, як кажа прэзідэнт Пуцін, цягнецца ад Уладзівастока да Лісабона. Спадзяюся, што тут магчымасці адкрыюцца", - заявіла канцлер.