27 снежня 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя «хіміі» праігнаравала галадоўку Рубцова

7
Адміністрацыя «хіміі» праігнаравала галадоўку Рубцова

Палітвязень працягвае галадаць у спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін.

Грамадскі актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, які адбывае пакаранне абмежаваннем волі ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна нібыта за абразу суддзі, абвясціў 22 студзеня бестэрміновую галадоўку.

Адміністрацыя папраўчай установы пакуль не чыніць перашкодаў для галадоўкі актывіста, паведамляе «Радыё Свабода».

«Іду на галадоўку другі дзень. Мне так сказалі: «Рабі што хочаш, калі дрэнна стане, выклічам хуткую дапамогу». Сёння начальніка турмы выклікалі ў Менск. Ці звязана гэта з галадоўкай, я не ведаю», - сказаў Юры Рубцоў.

Рубцоў цяпер ужывае толькі ваду. Мяркуе, што «сухая» галадоўка нанясе сур'ёзную шкоду здароўю:

«Я разумею, што пытанні, звязаныя з маёй галадоўкай, не развязваюцца хутка. Таму аб'яўляць «сухую» галадоўку няма ніякага сэнсу. Рызыкаваць сваім здароўем я б не хацеў», - кажа ён.

Абвясціўшы галадоўку, Юры Рубцоў вылучыў патрабаванне даць яму працу з заробкам, як у дэклараваным у краіне 600-даляравым у эквіваленце сярэднім заробкам, а таксама вылучыць штодня гадзіну эфірнага часу на Нацыянальным тэлеканале для апазіцыі, каб тая магла пазнаёміць грамадзян Беларусі з альтэрнатыўным поглядам на эканамічнае і палітычнае жыццё ў краіне.

У кастрычніку 2014 суддзя Цэнтральнага суду Менску Наталля Вайцяховіч пакарала Юрыя Рубцова адным з паловай годам "хіміі" за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясной - пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях - 2014». Рубцоў быў на шэсці ў цішотцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезлі ў суд у адных штанах.

Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, са слоў суддзі, назваў яго «падонкам». Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадскі суд адхіліў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі камітэт заявілі, што абмежаванне волі Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць яго як палітычнага зняволенага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках