15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: ЕЗ павінны павялічыць ціск на Расею

3
Магерыні: ЕЗ павінны павялічыць ціск на Расею

У ЕЗ незадаволеныя тым, што Расея паводзіць сябе непаслядоўна і не выконвае свае абяцанні.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні лічыць неабходным узмацніць ціск на Расею ў пытанні спынення агрэсіі супраць Украіны.

У інтэрв'ю CNN яна заявіла, што зробленая ёй раней заява пра нібыта магчымыя паслабленні санкцый у дачыненні да Масквы была ўспрынятая няправільна, піша zn.ua.

"Не толькі маніторынг сітуацыі на ўсходзе Украіны будзе ўплываць на нашую санкцыйную палітыку, але і непрызнанне анексіі Крыму застанецца адной з базавых умоў таго, што санкцыі ў дачыненні да Расеі будуць дзейнічаць і далей", - запэўніла прадстаўнік ЕЗ.

"Расейская эканоміка пакутуе, расейцы пакутуюць праз гэта. Што не мяняецца, так гэта фактычныя паводзіны Расеі, і нам паступаюць супярэчлівыя сігналы: адзін дзень расейскія лідары робяць публічныя заявы аб прыхільнасці да "менскіх дамоўленасцей", але на наступны дзень нічога не адбываецца, насупраць, сітуацыя пагаршаецца", - адзначыла Магерыні.

"Я думаю, што мы павінныя павялічыць палітычны і дыпламатычны ціск на Расею", - падкрэсліла яна.

Пры гэтым прадстаўнік ЕЗ адзначыла, што Пуціну не ўдалося раскалоць ЕЗ, якімі б рознымі не былі краіны, якія ўваходзяць у яго, хоць для захавання такога адзінства і прыходзіцца часам прымаць "складаныя рашэнні".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках