Павел Клімкін: Расейскую эканоміку чакае калапс
14- 26.01.2015, 11:54
- 25,510
У ЕЗ сур'ёзна абмяркоўваюць магчымасць адключэння Расеі ад міжнароднай банкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі SWIFT.
Пра гэта ў эфіры тэлеканала «1 + 1» заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, паведамляе «Радіо Свобода».
«Я правёў адзін дзень у Давосе, размаўляючы з многімі кіраўнікамі пасля сустрэчы ў Берліне. Нават там ужо разлічваюць на тое, што Расея паводле вынікаў гэтага года можа мець 6-8% падзення ВУП. Калі будзе ўжытае адключэнне SWIFT, то расейскую эканоміку чакае калапс», - дадаў ён.
У рэзалюцыі Еўрапейскага парламента ад 18 верасня прапаноўвалася разгледзець магчымасць выключэння Расеі з праграм міжнароднага ядзернага супрацоўніцтва і сістэмы плацяжоў SWIFT, а таксама спыніць будаўніцтва «Паўднёвага патоку».
25 верасня дзевяць амерыканскіх сенатараў звярнуліся з лістом у міністэрства фінансаў ЗША, у якім заклікалі спрыяць адключэнню ад сістэмы SWIFT расейскіх банкаў, якія раней трапілі пад санкцыі.
Пазней у SWIFT заявілі, што не збіраюцца адключаць Расею ад сваіх паслуг, нягледзячы на палітычны ціск.
Фота: Reuters