Год «дармаедаў» і беспрацоўных
43- 27.01.2015, 8:03
- 50,159
Знайсці працу беларусам у 2015 годзе будзе складана.
Прадпрыемствы, якія пакутуюць фінансавым голадам, не хочуць прымаць новых супрацоўнікаў, а таксама актыўна звальняюць старых, піша «Ежедневник».
Афіцыйная статыстыка, а таксама звесткі кадравых агенцтваў адлюстроўваюць уплыў крызісу на рынак працы. Працадаўцы сталі больш ахвотна звальняць супрацоўнікаў і менш прымаць новых. На рынак вызвалілася вялікая колькасць рабочай сілы, канкурэнцыя за працоўныя месцы абвастрылася.
Прадпрыемствам не патрэбныя работнікі
Скарачэнне попыту на працоўную сілу заўважылі афіцыйныя органы працы і занятасці - у іх базе ў 2014 годзе вакансій было на 40% менш, чым у 2013. Па колькасці прапаноў на рынку працы мінулы год апынуўся найгоршым за апошнія пяць гадоў (графік з сайта Мінпрацы і сацабароны).
Гэтую ж тэндэнцыю прасочваюць аналітыкі. Колькасць вакансій на сайце ў 2014 годзе скарацілася на 9% у параўнанні з папярэднім годам.
Прадпрыемствы не толькі не жадаюць набіраць новых супрацоўнікаў, але і скарачаюць ужо існуючы штат. Белстат пакуль прыводзіць звесткі толькі за лістапад: менавіта ў гэты месяц упершыню за 2014 колькасць звольненых работнікаў перавысіла колькасць прынятых на працу (61 тысяча супраць 59).
Многія прадпрыемствы пераводзілі частку супрацоўнікаў у рэжым няпоўнай занятасці. Звестак за год ізноў жа пакуль няма, аднак лічбы за студзень-кастрычнік выглядаюць цалкам рэпрэзентатыўна: колькасць работнікаў, пераведзеных на працу з няпоўным працоўным тыднем, за 10 месяцаў вырасла на 77% (54 тыс. чалавек). Работнікаў, адпраўленых у адпачынак на ініцыятыву наймальніка, стала на 34% больш.
Можна чакаць, што звесткі за снежань 2014 года і студзень 2015 будуць яшчэ больш трывожнымі.
Кампаніі зацягнулі рамяні
Сітуацыя не дазваляе сілкаваць надзеі і з нагоды будучыні: большая частка прадпрыемстваў чакаюць пагаршэння свайго эканамічнага стану бліжэйшым часам, а значыць, працягнуць звальняць супрацоўнікаў.
Апытанне сярод кіраўнікоў кампаній паказаў, што блізу 60% працадаўцаў заявілі аб намеры скараціць выдаткі ў кампаніі. Блізу 48% рэспандэнтаў выказаліся за аптымізацыю функцыянальных абавязкаў супрацоўнікаў. Некаторыя кампаніі ў сферы вытворчасці і дыстрыбуцыі і зусім адправілі сваіх супрацоўнікаў доўгія вакацыі. Траціна апытаных кампаній адмовіліся ад правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, 16% - ад дадатковых бонусаў і 28% - ад індэксацыі заробкаў, а яшчэ 8% працадаўцаў заявілі пра намер знізіць заробак.
Рабочая сіла, што вызвалілася на рынак працы ў 2014 годзе, не жадаючы папаўняць шэрагі дармаедаў, стала актыўна шукаць новыя месцы працы. На сайце Работа.TUT.by у 2014 годзе колькасць рэзюмэ павялічылася на 45% у параўнанні з 2013 У выніку абвастрылася канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў: на адно працоўнае месца ў 2014 годзе прэтэндавала больш за 4 чалавекі.
Вырасла канкурэнцыя нават сярод топ-мэнэджараў: за год колькасць кандыдатаў на адно працоўнае месца павялічылася з 4 да 9.
На думку некаторых экспертаў, рынак працы ў канцы 2014 года папоўнілі таксама мігранты, якія працавалі ў Расеі, але якія страцілі працоўныя месцы праз крызіс і якія вярнуліся на радзіму.
Варта адзначыць, што дзяржаўныя службы па працы і занятасці павелічэння колькасці вакансій не заўважылі. Усяго, паводле іх звестак, у студзені - лістападзе 2014 мела патрэбу ў працаўладкаванні 250 тысяч беларусаў.