15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуецца да ўводу міратворцаў ва Украіну?

187
Беларусь рыхтуецца да ўводу міратворцаў ва Украіну?

Беларускае кіраўніцтва вызначылася, на чыім яно баку.

Як стала вядома карэспандэнту расейскага сайта «Наша версія», кіраўніцтва Генеральнага штаба УС Беларусі пачало фармаванне міратворчых падраздзяленняў, у задачу якіх уваходзіць падтрыманне парадку па-за беларускай тэрыторыяй - меркавана, у Данбасе.

Арыентыровачна гаворка ідзе аб фармаванні чатырох міратворчых батальёнаў агульнай колькасцю да 1500 вайскоўцаў (з іх прыкладна 300 байцоў - рэзервісты).

Характэрна, што фармаванне злучэнняў міратворцаў супала з нечаканымі манеўрамі ВС Беларусі, самымі маштабнымі за постсавецкі перыяд. Працягнуцца яны да 1 лютага і, са слоў кіраўніка беларускага Генштаба генерал-маёра Алега Белаконева, падчас тактычных мерапрыемстваў задзейнічаныя войскі адпрацуюць пытанні разгрупавання авіяцыі ВПС і войскаў СПА, а таксама ўзмацненне аховы дзяржмяжы.

Падчас манеўраў задзейнічаны максімальна магчымы лік палігонаў - Берасцейскі, Абуз-Лясноўскі, Лепельскі, Гожскі, Асіповіцкі і Барысаўскі.

«Гэта кажа не столькі пра маштабнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца, колькі пра комплекснасць падыходаў у падрыхтоўцы войскаў, - рэзюмуе афіцыйнае беларускае агенцтва навінаў БелТА. - Пры гэтым плануецца прыцягненне падраздзяленняў сіл спецаперацый Узброеных Сіл, якія будуць адпрацоўваць уласныя спецыфічныя вучэбна-баявыя задачы».

Не выключана, што гэтыя «падраздзяленні сіл спецаперацый» будуць таксама задзейнічаныя ў Данбасе - у Мінабароны Беларусі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі.

А вось якое паведамленне на днях распаўсюдзіла прэс-служба Мінабароны Беларусі: «Незалежна ад геапалітычных перадумоў, Беларусь не ў праве ігнараваць змены вайскова-палітычнага становішча ў рэгіёне, якія нясуць у сабе дадатковыя рызыкі, выклікі і пагрозы для вайсковай бяспекі краіны».

Такім чынам, канстатуе палітолаг Леў Вяршынін, «у Менску даюць зразумець, што не будуюць ілюзій адносна перабудовы постсавецкай прасторы, якое задумаў Захад на майдане ў Кіеве. Учора - Кіеў, сёння - Масква, а заўтра - Менск. Беларускае кіраўніцтва, падобна, канчаткова вызначылася, на чыёй яно баку. А, значыць, дапаможа Расеі максімальна магчымыя дапамогу і падтрымку ».

Напісаць каментар 187

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках