26 снежня 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Юрыя Рубцова праз галадоўку пачаліся галаўныя болі

8
У Юрыя Рубцова праз галадоўку пачаліся галаўныя болі

Заяву палітвязня пра галадоўку адміністрацыя ігнаруе.

Палітвязень пайшоў на крайнія меры для таго, каб дамагчыся ад адміністрацыі папраўчай установы №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна працы з «сярэднім» у краіне заробкам у $600. Прайшло пяць дзён, і charter97.org пацікавілася ў Юрыя Рубцова, як яго самаадчуванне і як праходзіць галадоўка, абвешчаная ім 22 студзеня.

- Пакуль усё добра, толькі галава баліць, - кажа палітвязень.

- Ці была нейкая рэакцыя ад адміністрацыі?

- Рэакцыя пакуль адна: мне дазволілі ляжаць на ложку. У такой установе, як я знаходжуся, ляжаць забаронена, але мне зрабілі патуранне. Ну а агулам... Заяву аб маёй галадоўцы яны да гэтага часу не зарэгістравалі. Ва ўсякім выпадку, яе нумар мне не паведамляюць, хаця аддаў я заяву яшчэ ў суботу.

- Акрамя эканамічнага патрабавання даць вам годную працу вы патрабуеце таксама эфір на нацыянальным тэлебачанні для апазіцыі. Ці падтрымліваюць вас іншыя палітыкі?

- Перамовы з нагоды эфіру на цэнтральным тэлеканале беларускага тэлебачання я даручыў прафесару Уладзіміру Мацкевічу, бо да мяне дайшлі весткі аб тым, што палітычныя сілы ніяк на маю галадоўку не рэагуюць і не дапамагаюць у гэтай барацьбе. Было б больш правільна дамагацца эфіру толькі для тых арганізацый, хто ў гэтай барацьбе ўдзельнічае. У рэшце рэшт, я патрабую эфір не для сябе, а для ўсіх палітычных сілаў. Але хто не хоча, прымусіць я нікога не магу.

У кастрычніку 2014 суддзя Цэнтральнага суду Менску Наталля Вайцяховіч пакарала Юрыя Рубцова адным з паловай годам «хіміі» за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясной - пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях - 2014». Рубцоў быў на шэсці ў цішотцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезлі ў суд у адных нагавіцах.

Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, па словах суддзі, назваў яго «падонкам». Касацыйную скаргу Рубцова Мінскі гарадскі суд адхіліў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі камітэт заявілі, што абмежаванне волі Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць яго як палітычнага зняволенага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках