15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я бананы не ўжываю. Пераб'емся

77
Лукашэнка: Я бананы не ўжываю. Пераб'емся

Дыктатар назваў імпартную садавіну «заразай».

Расейскі газ сёння абыходзіцца Беларусі 134 даляры за тысячу кубаметраў, паведаміў сёння Лукашэнка, тлумачачы, чаму беларускаму бізнэсу не дазваляюць павышаць кошты, піша АФН.

«Сёння газ на каштуе 134 даляры (за тысячу кубоў). Ні ў каго такіх коштаў няма», - заявіў Лукашэнка, нагадаўшы, што Беларусі нафта для ўнутранага спажывання абыходзіцца ў 2 разы танней, чым кошт на сусветным рынку.

З ягоных слоў, гэта не дае падставы для павышэння сабекошту прадукцыі.

«Мы ж не патрабуем паніжаць кошты. Мы просім захаваць іх, не павышаць», - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што цяпер не час для бізнэсу зарабляць больш, чым зарабляюць у Расеі.

Разам з тым, ён нагадаў, што ўрад дазволіла падвышаць кошты на імпартную прадукцыю, уключаючы прадукты харчавання.

«Апельсіны, бананы і іншая зараза, якую мы сюды завозім», - прывёў прыклад Лукашэнка.

Ён сказаў, што кошт бананаў вырас, але ён сам іх не ўжывае.

«Вось каштаваў, да прыкладу, банан даляр, раней гэта было Br10 тыс. Цяпер даляр падскочыў і банан каштуе Br13-14 тыс. Я бананы не ўжываю і многія з вас таксама. Пераб'емся», - падсумаваў Лукашэнка тэму мараторыя на павышэнне коштаў.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках