Рэформаў пры дыктатары не будзе
22- 29.01.2015, 15:58
- 25,555
Беларусь не гатовая да імклівай змены мадэлі эканамічнага развіцця, заявіў Лукашэнка.
"Тая мадэль, якая была і існуе ў нас, мы ад яе зусім не адмаўляемся - яе называюць сацыяльна арыентаванай. І я ад яе не адмоўлюся да канца свайго прэзідэнцтва", - сказаў Лукашэнка 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.
"Нельга кідацца ні ў жыцці, а асабліва калі гэта тычыцца махіны дзяржавы з мільённым насельніцтвам. Тым больш што мы бачым прычыны такога становішча", - дадаў ён.
Ён адзначыў, што ў свеце існуе не занадта шмат мадэляў эканамічнага развіцця дзяржаў, і не ўсе яны прымальныя для Беларусі.
"Я магу прапанаваць вам як мінімум дзве вельмі жорсткія, рэзкіх мадэлі, пра якія будуць гаварыць ва ўсіх кутках свету. Але падкрэсліваю: вы іх не вытрымаеце. Калі я вам прапаную самую эфектыўную амерыканскую мадэль, то заўтра вуліцы будуць запоўненыя баевікамі, рознымі чальцамі "пятай калоны", з усіх бакоў да нас паедуць, будуць нас вучыць, будуць рабіць нам "майданы". Але самае галоўнае - людзі застануцца галоднымі і без працы", - сказаў дыктатар.
"Таму шлях шокавай тэрапіі для нас непрымальны", - падкрэсліў ён.
Фота: Reuters/Vasily Fedosenko