Украіна вядзе перамовы аб атрыманні зброі
11- 29.01.2015, 19:23
- 40,820
Міністэрства абароны Украіны вядзе перамовы з замежнымі дзяржавамі аб атрыманні смяротнай зброі.
Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення вайсковага супрацоўніцтва і міратворчых аперацый Генеральнага штаба ўзброеных сіл Украіны Андрэй Ардыновіч, паведамляе інфармагенцтва УНІАН.
"Вядзецца работа ў атрыманні магчымасці падачы смяротных сродкаў для ўзмацнення нашых сіл", - сказаў ён.
Ардыновіч таксама адзначыў, што даволі паспяхова была праведзеная работа з замежнымі дзяржавамі ў частцы атрымання Украінай несмяротнай зброі і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў для войска.
Раней паведамлялася, што Францыя і Польшча гатовыя да вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Украінай.
У лістападзе мінулага года Літва і Украіна дамовіліся аб супрацоўніцтве ў вайскова-тэхнічнай сферы. У пачатку студзеня Літва перадала ўкраінскаму войску элементы ўзбраення, аб якіх прасіў украінскі бок.