14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Рубцоў не можа знайсці працу на «хіміі»

13
Палітвязень Рубцоў не можа знайсці працу на «хіміі»

Юрый Рубцоў, які адбывае свой тэрмін у спецкамендатуры №7 у Купліне ў Пружанскім раёне, чакае, калі яму знойдуць працу.

Яе павінны забяспечыць супрацоўнікі камендатуры. Але пошукі зацягнуліся - магчыма, таму, што працы для яго з сярэднім заробкам у 600 даляраў у Пружанскім раёне знайсці нялёгка, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Яны спыталі: «Які заробак хочаце? «Як запісана ў Канстытуцыі, каб была годная, у кожным выпадку - не менш, чым сярэдняя па краіне - 600 даляраў. Яны: «600 даляраў мы не атрымліваем». Я кажу: «Выбачайце, Лукашэнка сказаў, што ўсе атрымліваюць па 600 даляраў. Каму я павінен верыць - вам ці Лукашэнку?» Тут яны ўжо сказаць нічога не могуць, на Лукашэнку ж не будуць казаць, што ён падманвае», - сказаў Юрый Рубцоў.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч пакарала Рубцова «хіміяй» тэрмінам 2,5 года, год адразу скарацілі па амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс у справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўднай прычынай пераследу Рубцова стала яго палітычная актыўнасць. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Юрыя Рубцова палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках