Мінабароны Азербайджана заявіла аб абстрэле з боку Арменіі
15- 4.01.2015, 14:11
- 14,808
Узброеныя сілы Арменіі 3 студзеня абстралялі пазіцыі азербайджанскага войска і прыфрантавыя населеныя пункты.
Абстрэл зроблены з буйнакаліберных гармат, процітанкавых гранатамётаў і 60- і 82-міліметровых мінамётаў, заяўляе прэс-служба Міністэрства абароны Азербайджана ў нядзелю, паведамляе Інтэрфакс.
«Міністэрства абароны рашуча заяўляе, што абстрэл вёсак і мірнага насельніцтва змушае азербайджанскі бок, выкарыстоўваючы ўсе свае ваенныя магчымасці, прыняць адэкватныя і жорсткія меры», - заяўляе абароннае ведамства.
«Узброеныя сілы Азербайджана цалкам гатовыя да вызвалення нашых акупаваных зямель», - падкрэсліваецца ў заяве.