Абвал на фондавым рынку Расеі
6- 5.01.2015, 11:16
- 21,810
Абвалам на 5% пачаліся першыя ў 2015 годзе таргі на расейскай фондавай біржы РТС.
У першыя хвіліны гандлю гэты індыкатар знаходзіўся на ўзроўні блізу 750 пунктаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Падзенне на вымяранай у далярах фондавай пляцоўцы доўжыцца з канца чэрвеня 2014 года, калі індэкс РТС знаходзіўся вышэй за 1400 пунктаў.
Аналітыкі звязваюць гэтыя з'явы з уведзенымі краінамі Захаду санкцыямі за анэксію Расеяй Крыма і дзеяннямі Масквы ў дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама з падзеннем коштаў асноўных расейскіх экспартных тавараў - нафты і залежнага ад яе ў коштаўтварэнні газу.
Нагадаем, 5 студзеня нафта ў каторы раз за апошнія месяцы абнавіла шматгадовыя мінімумы.