15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана на нафту маркі Brent упала ніжэй за $54 за барэль

25
Цана на нафту маркі Brent упала ніжэй за $54 за барэль

Кошт нафты маркі Brent прадаўжае падаць падчас таргоў на лонданскай біржы ICE, прабіўшы адзнаку ў $54 за барэль.

Паводле звестак на 17:35, барэль нафты гэтай маркі таргаваўся на ўзроўні $53,91. Гэта новы рэкордны мінімум з траўня 2009 года, піша РБК.

Раней сёння каціроўкі нафты Brent прабілі адзнаку ў $55 за барэль. Таннее і нафта маркі WTI. На таргах у Нью-Ёрку яна таксама ўпершыню з траўня 2009 года абнавіла мінімум. Цэны на нафту гэтай маркі ўпалі да адзнакі $50,90 за барэль.

Паводле звестак Bloomberg, ціск на нафтавыя цэны аказвае рост прапановы з боку Расеі і Ірака. Так, паводле звестак Мінэнерга РФ, у мінулым годзе здабыча нафты ў Расеі дасягнула самага высокага ўзроўню за ўсю постсавецкую гісторыю. Урад Ірака ў сваю чаргу аб'явіў аб намеры павялічыць экспарт нафты ў 2015 годзе.

Услед за падзеннем коштаў на нафту прадаўжае слабець і рубель. Падчас сённяшніх таргоў на Маскоўскай біржы, расейская валюта страціла ў адносінах да даляра больш за 3,5 рублёў, у адносінах да еўра - больш за 2 рублі. Паводле звестак на 18:00, амерыканская валюта гандлюецца на ўзроўні 59,48 руб./дал., еўрапейская валюта - 70,96 руб./еўра.

Фота: Bloomberg

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках