Сярэдні кошт бензіну ў ЗША ўпаў ніжэй за $2 за галон
18- 6.01.2015, 11:44
- 26,109
Зніжэнне коштаў нафты выгадна эканоміцы ЗША.
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, каментуючы звесткі маніторынгу коштаў паліва, піша АФН.
Сярэднія кошты бензіну на тэрыторыі большай частцы Злучаных Штатаў апусцілася ніжэй за $2 за галон (3,785 літра або менш як 52 цэнтаў за літр), а продаж аўтамабіляў у краіне за апошнія месяцы вырас, паведамляе Reuters.
У снежні кіраўнік Федэральнага рэзервовага банка Нью-Ёрка Уільям Дадлі заявіў, што амерыканскія спажыўцы выйграюць ад больш таннай нафты.
Кошт нафты гатунку Brent ужо ўпаў да $52,11 за барэль.