Кошт нафты Brent абрынуўся да $51,53 за барэль
47- 6.01.2015, 15:00
- 28,536
Абвал на рынку нафты працягваецца.
Кошт нафты маркі Brent апусціўся ніжэй за адзнаку ў $52 за барэль. Як паведамляе Bloomberg, цяпер Brent каштуе $51,53 за барэль, WTI - $48,68 за барэль.
Нагадаем, сёння стала вядома, што Саудаўская Аравія некалькі падвысіла кошты нафты для азіяцкіх пакупнікоў, але пры гэтым знізіла для Еўропы і ЗША, піша liga.net.
На думку Леа Дроласа, незалежнага брытанскага кансультанта, такім чынам Саудаўская Аравія мае намер стрымаць падзенне коштаў чорнага золата. "Магчыма, кошты імкнуцца ўніз занадта хутка, і яны (улады краіны) трымаюць пад кантролем гэты працэс", - мяркуе экспэрт.
Каціроўкі нафты працягваюць зніжацца пасля абвальнага падзення, зафіксаванага ўчора. Раніцай Brent таргавалася ніжэй за адзнаку ў $53 за барэль. Барэль нафты WTI ўпершыню з красавіка 2009 года каштаваў менш за $50.