Беларусы нясуць у пасольства Францыі кветкі і свечкі
5- 8.01.2015, 11:54
- 10,326
На будынку дыпмісіі прыспушчаны сцягі.
Жыхары Беларусі выказваюць спачуванні і нясуць у пасольства Францыі ў Менску кветкі і свечкі ў памяць аб загінулых у выніку тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе амбасады.
На будынку дыпмісіі прыспушчаныя сцягі.
Раніцай 7 студзеня ў Парыжы двое невядомых у масках уварваліся ў рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo і адкрылі агонь з аўтаматаў Калашнікава. Загінулі 10 журналістаў і двое паліцэйскіх. Прычынай нападу стала публікацыя ў тыднёвіку карыкатур на ісламскія тэмы.
Прэзідэнт Францыі абвясціў у краіне трохдзённую жалобу.