Курс даляра на таргах узляцеў да Br13760, еўра - Br16240
56- 8.01.2015, 11:56
- 78,228
Такім чынам, вызначаныя «адзіныя» курсы даляра і еўра.
На валютных таргах БФВБ 8 студзеня даляр ЗША павялічыўся на Br960 або 7,5% і склаў 13760 беларускіх рублёў.
Еўра падаражэў на Br940 або 6,1% да 16240 беларускіх рублёў.
Таргі па расейскім рублі не праводзіліся.
Такім чынам, у параўнанні з датай прызначэння новага старшыні Нацбанка Паўла Калаура афіцыйны курс даляра вырас на 26%, з 10900 да 13760 рублёў.
Нагадаем, уведзены 19 снежня 2014 г для юрыдычных асоб і ІП 30% падатак на набыццё валюты на БВФБ цалкам адмяняецца з 8 студзеня 2015 года. Гэта вынікае з пастановы Саўміна №5 ад 6 студзеня 2015 года.
«Устанавіць з 8 студзеня 2015 года стаўку падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа» у суме нуль (0) адсоткаў», - гаворыцца ў дакуменце.
Адпаведна, з 9 студзеня будзе скасаваная камісія на куплю валюты фізічнымі асобамі.
Фота: tut.by