15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы кошык АПЕК абрынуўся ніжэй за $45 за барэль

12
Нафтавы кошык АПЕК абрынуўся ніжэй за $45 за барэль

Кошт нафты краін АПЕК, паводле стану на 7 студзеня, зваліўся на $1,77, апусціўшыся ніжэй за $45 за барэль да $44,85.

2 студзеня нафта АПЕК каштавала $51,91 за барэль.

Нафтавы кошык АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) – сярэдні кошт нафты, які пастаўляецца на сусветныя рынкі краінамі міжнароднай арганізацыі нафтавых экспарцёраў, з'яўляецца адным з ключавых індыкатараў кошту нафты, піша gordonua.com.

Учора, 7 студзеня, кошт нафты маркі Brent на таргах ў Лондане ўпаў ніжэй за адзнаку ў $50 за барэль. Паводле стану на 12.10 па Менску за барэль элітнай нафты давалі $49,94. Апошнімі днямі кошты нафты абнаўляюць мінімумы 2009 года.

Пастанова АПЕК не скарачаць здабычу нафты працягвае ўплываць на нафтавыя кошты ў бок паніжэння.

АПЕК не будзе зніжаць здабычу нафты, нават калі кошты на яе ўпадуць да $40 за барэль, заявіў міністр энэргетыкі ААЭ Сухейль аль-Мазруі.

Сітуацыю з коштамі нафты ўжо называюць «новай нормай» нафтавага рынку. Прычынай такога рэзкага падзення коштаў стала залішняя прапанова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках