Мужчыну, што зладзіў страляніну на ўскраіне Парыжа ўдалося схавацца
5- 8.01.2015, 12:49
- 10,985
Мужчыну, што зладзіў сёння страляніну на ўскраіне Парыжа, атрымалася схавацца.
Аб гэтым паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву міністэрства ўнутраных спраў Францыі.
Раней СМІ паведамілі аб тым, што падазраваныя затрыманыя. Таксама паведамлялася, што пры стральбе пацярпелі два чалавекі: паліцэйскі і супрацоўнік дарожнай службы, абодва яны знаходзяцца ў крытычным стане, піша «Газета.Ru».
Паліцыя пакуль не бачыць сувязі паміж стральбой на ўскраіне Парыжа і атакай на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, у выніку якой загінулі 12 чалавек.