15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Кошты павялічацца спачатку на 30%, а потым і вышэй

8
Леанід Заіка: Кошты павялічацца спачатку на 30%, а потым і вышэй

Беларускі рубель выйшаў на адзіны курс. Што будзе з коштамі, якія Мінгандлю забараніла падвышаць да 1 лютага?

Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка мяркуе, што азірацца на загад Міністэрства гандлю з кожным днём будуць усё менш. Пра гэта ён заявіў у каментары выданню "Салiдарнасць"

"Цэны ўжо паехалі. 1 лютага не чакалі. Я адсочваў сітуацыю ў буйных гандлёвых сетках, такіх як "Еўраопт". Кошты ў іх паехалі і на мандарыны, і на апельсіны, і на яблыкі і грушы. Таму я б не сказаў, што сёння хтосьці асабліва слухае Мінгандлю, - адзначыў Леанід Заіка. - Акрамя таго, выкарыстоўваецца савецкая практыка: мяняюць назвы тавараў, змяняюць і кошты. Яшчэ пры жорсткім савецкім кантролі, у часы АБХСС, навучыліся мяняць назвы каўбас, алею, іншых прадуктаў. Так робяць і сёння. Бо можна назваць малако "Цудоўным", і яно ўжо будзе каштаваць не 8000, а 9000 рублёў".

На думку кіраўніка аналітычнага цэнтра "Стратэгія", бліжэйшым часам кошты павялічацца ў адпаведнасці з амаль 30-адсоткавай дэвальвацыяй беларускага рубля.

"Кошты павялічацца спачатку на 30%, а потым і вышэй. Глядзеў нядаўна паказчыкі расейскіх банкаў, так згодна з ім за даляр даюць 15500 беларускіх рублёў.

Хоць, думаю, у Мінгандлю разумеюць, што кошты ўтрымаць немагчыма. Мінгандлю ні ў адной краіне свету коштамі камандаваць не можа. У тым ліку ў Беларусі, дзе яны жорстка залежаць ад вонкавых. У Беларусі кошты ствараюцца не самі, а вонкавымі рынкамі. І калі нацыянальная валюта становіцца таннейшай, то тавары становяцца даражэйшымі. Калі рост коштаў стрымліваць, то яны, у рэшце рэшт, потым скокнуць вышэй, чым пры плыўным падвышэнні", - сказаў на заканчэнне Леанід Заіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках