Мэркель паабяцала Яцэнюку падтрымліваць Украіну
6- 9.01.2015, 17:43
- 12,769
Еўразвяз і, прынамсі, ФРГ далі дакладны сігнал Украіне аб далейшай падтрымцы.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцэнюк, адкрываючы пасяджэнне ўрада ў пятніцу.
"Вельмі важна, што наш год пачаўся з сур'ёзнай падтрымкі з боку нашых заходніх партнёраў. Асобна хацеў бы адзначыць сумесную паездку ў Нямеччыну, дзе канцлерка Ангела Мэркель, як лідар ключавой краіны ЕЗ, дала выразны сігнал аб тым, што Украіна не адна, што яна атрымае дапамогу, і ключавыя заданні для Еўропы - гэта дапамагчы Украіне стабілізаваць эканамічную сітуацыю і ўсталяваць мір у краіне", - сказаў ён.
Арсень Яцэнюк нагадаў, што 8 студзеня Еўракамісія прыняла пастанову аб магчымасці прадстаўленні Украіне макрафінансавай дапамогі ў памеры 1,8 млрд еўра, а Нямеччына прыняла пастанову аб прадстаўленні крэдытных гарантый у памеры 500 млн на аднаўленне Данбаса.
Нагадаем, 8 студзеня ў Берліне адбылася сустрэча Арсеня Яцэнюка і Ангелы Мэркель. Пасля візіту Яцэнюка ў Берлін ФРГ ухваліла крэдыт Украіне ў 500 мільёнаў еўра.