16 лiстапада 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафы для «валютчыкаў» павялічылі да 200 базавых велічынь

19
Штрафы для «валютчыкаў» павялічылі да 200 базавых велічынь

У Беларусі павялічваюцца штрафы за незаконныя аперацыі з валютай.

Адпаведны ўказ №49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый» Лукашэнка падпісаў 9 лютага, паведамілі charter97.org у ягонай прэс-службе.

Дакумент выдадзены «у мэтах недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках з улікам узрослага попыту на замежную валюту».

Указ прадугледжвае, у прыватнасці, павелічэнне сумы адміністрацыйных штрафаў за незаконную скупку, продаж, абмен замежнай валюты (да 150 базавых велічынь, а пры паўторным здзяйсненні - да 200 базавых велічынь), за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку (да 100 базавых велічынь , а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў - да 200 базавых велічынь, пры паўторным здзяйсненні - адпаведна да 200 і да 300 базавых велічынь).

За ажыццяўленне валютнай аперацыі без атрымання ў неабходных выпадках дазволу Нацыянальнага банка прадугледжваецца павелічэнне адміністрацыйнага штрафу да 100 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў - да 200 базавых велічынь.

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне магчымасці канфіскацыі не толькі замежнай валюты, якая з'яўляецца прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, але і ўсёй замежнай валюты i iншых грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў вінаватай асобы пры сабе на момант учынення правапарушэння.

Устаноўленая таксама адміністрацыйная адказнасць за замах на скупку, продаж, абмен замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, што дазволіць прыцягваць да адказнасці асоб, што навязваюць грамадзянам свае паслугі ў правядзенні незаконных аперацый з валютай.

Указ уваходзіць у дзеянне пасля ягонага афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да ўваходжання ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь аб унясенні адпаведных дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках