Тэрарысты абстралялі Краматорск касетнымі набоямі
9- 10.02.2015, 16:56
- 24,308
Тэрарысты абстралялі Краматорск касетнымі набоямі з суббоепрыпасамі падвышанай далёкасці «Тарнада».
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.
У выніку сённяшняга абстрэлу Краматорску з рэактыўных сістэм залпавага агню паводле стану на 13:30 загінулі тры чалавекі, яшчэ 15 атрымалі раны, піша liga.net.
Прарасейскія баевікі нанеслі ўдар па Краматорску а 12:30. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пацвердзіў, што агонь вёўся па штабу сіл АТА з ужываннем набоеў тыпу «Тарнада», якія стаяць на ўзбраенні ў войску Расейскай Федэрацыі.
У антытэрарыстычнага цэнтры паведамілі, што Краматорск абстралялі з раёна акупаванай баявікамі Горлаўкі.