15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Ні пра якую аўтаномію дамоўленасцей не існуе

17
Парашэнка: Ні пра якую аўтаномію дамоўленасцей не існуе

Кіеў не пайшоў на ультыматумы.

Пасля заканчэння саміту прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што трохбаковая кантактная група дамовілася аб спыненні агню з 15 лютага, піша liga.net.

"Толькі што мне далажылі, што трохбаковая кантактная група падпісала дакумент, які рыхтаваўся ў велізарным напружанні і ў цяжкіх дыскусіях. Галоўнае, чаго ўдалося дасягнуць, гэта тое, што апоўначы 15-га чысла ў ноч з суботы на нядзелю павінна быць абвешчанае безумоўнае і поўнае спыненне агню", - сказаў ён

"Начальнікі генштабоў Украіны і Расеі правядуць у пятніцу перамовы ў кантролі за выкананнем рэжыму спынення агню ў Данбасе", - заявіў прэзідэнт.

Акрамя таго, са слоў Парашэнкі, кантактная група дамовілася аб вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Украіны і аб вызваленні ўсіх закладнікаў на працягу 19 дзён. Таксама ўкраінскія памежнікі павінны аднавіць кантроль на дзяржаўнай мяжы да канца 2015 года.

Са слоў прэзідэнта, ні пра якую аўтаномію або федэралізацыю дамоўленасцей няма. "Украіне выстаўлялі непрымальныя ўмовы, Кіеў не пайшоў на ультыматумы", - адзначыў ён.

"Гэта было не проста, і фактычна нам выстаўлялі ўсякія непрымальныя ўмовы, адходы, здачы. Мы не пайшлі ні на якія ультыматумы і выразна выказалі пазіцыю, што спыненне агню павінна адбыцца без папярэдніх умоў", - сказаў Парашэнка.

Нагадаем, што ў Менску ў Палацы незалежнасці з вечара 11-га і амаль да 12:00 12 лютага праходзілі перамовы ў так званым "нармандскім" фармаце з удзелам прэзідэнтаў Францыі Франсуа Аланда, Украіны Пятра Парашэнкі, Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Еўрапейскія лідары ўпэўненыя, што цяперашні раўнд перамоваў аб дээскалацыі збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны, магчыма, з'яўляецца апошнім шанцам на дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту.

Фота: president.gov.ua

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках