27 снежня 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Ніякіх выбараў за Лукашэнкам быць не можа

14
Віталь Рымашэўскі: Ніякіх выбараў за Лукашэнкам быць не можа

Выбары з удзелам дыктатара бессэнсоўныя.

Такое меркаванне charter97.org выказаў палітык, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы ініцыятыву вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

«Тэма вызвалення палітвязняў у 2015 годзе (не хачу нават ужываць слова «выбары») павінна быць галоўнай у кампаніі дэмакратычных сіл. У гэтым плане я падтрымліваю патрабаванне вызвалення Статкевіча, як і ўсіх астатніх, без выключэння, палітвязняў. Кампанія яго фармальнага вылучэння ў якасці кандыдата можа гэтаму паспрыяць», - паведаміў Рымашэўскі.

Палітык уважае ўдзел у выбарах паводле сцэнару Лукашэнкі падманам народа.

«Сёння ўсе дэмакратычныя сілы павінны сказаць: «Ніякіх сумленных выбараў пры ўмове ўдзелу ў іх Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі быць не можа». Ён не мае ні маральнага, ні юрыдычнага права ў гэтых выбарах удзельнічаць. Калі мы пра гэта не гаворым - мы падманваем народ. Таму лозунг «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» павінен стаць асноўным для беларускіх дэмакратычных сіл. Толькі тады мы будзем сумленнымі перад людзьмі. Усё астатняе - гэта падыгрыванне. Удзел у палітычных кампаніях без напамінку пра гэты асноўны пункт будзе на руку ўладам і дэ-факта легітымізацыяй дзейнай улады. Нагадаю, што ніводная дэмакратычная краіна свету не прызнала рэферэндум, на якім дазволілі аднаму чалавеку да бясконцасці быць кіраўніком Беларусі. Гэты рэферэндум не быў прызнаным. Цяпер усе пра гэта забываюць», - дадаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках