Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі самалёт-выведнік над Балтыкай
2- 14.02.2015, 14:04
- 12,241
Сілы паветранай паліцыі Паўночнаатлантычнага альянсу былі паднятыя на трывогу сёння раніцай на перахоп расейскага Іл-38 над акваторыяй Балтыйскага мора ў нейтральнай зоне.
Гэты самалёт прызначаны для марской выведкі, а таксама пошуку і знішчэння падводных лодак, паведамляе афіцыйная старонка Нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў Твітэры.
Нагадаем, што ўчора над Балтыкай быў таксама перахоплены расейскі самалёт радыёэлектроннай разведкі Іл-20.
ВПС NATO ледзь не штодня адзначаюць пралёты расейскіх вайсковых самалётаў у нейтральных зонах. Так, кіраўнік Мінабароны Латвіі Райманд Вейоніс напярэдадні паведамляў, што толькі ў 2014 годзе расейская авіяцыя больш за 200 разоў падымала на трывогу звёны перахопнікаў NATO. Што, як адзначаецца, у чатыры разы больш, чым у звычайныя гады.